ФЛІКСА БАГАЦЦЕ
Гульня "ФЛІКСА БАГАЦЦЕ"
SKU: FBY
123
Беларуская настольная эканамічная гульня, разлічаная на групу ад 2 да 10 чалавек. Уяўляе сабой калоду картак з сітуацыямі.

Працягласць гульні залежыць ад колькасці гульцоў, іх камунікацый паміж сабой і стартавых умоў, вызначаных на пачатку гульні. Для 4-6 удзельнікаў пры стандартных умовах гульня доўжыцца 1,5-2 гадзіны, калі Вы будзеце траціць на ход не больш за 5 хвілін.

Мэта гульні – за пяць «гульнявых гадоў» стварыць найбольшы капітал у актывах і грошах на рахунку. Адным гульнявым годам лічыцца адна раздача карт. За грошы прымаецца 1 умоўная адзінка гульнявой валюты, якая называецца Талер (яе сімбаль – TL).

ФОТА З ГУЛЬНЯЎ
Падрабязнасці гульні ФЛІКСА БАГАЦЦЕ
Што за гульня "Флікса Багацце"?
"FLIXA" выканана ў выглядзе картачнай настольнай гульні, кампактная, не патрабуе дадатковых аксесуараў (фішкі, кубікі, гульнявое поле). Гэта гульня выкарыстоўваецца ў адукацыйных праграмах для дзяцей і дарослых, рэкамендавана і адобрана для павышэння фінансавай граматнасці насельніцтва.

Асноўная мэта гульні: стварэнне, прымнажэнне і захаванне ўласнага капіталу.
Апісанне гульні: "FLIXA" выканана ў выглядзе картачнай настольнай гульні і не патрабуе дадатковых аксесуараў (фішэк, гульнявога поля, кубікаў; кубікі патрэбны только дзеля дадатка "І грымнуў крызіс!").

У гульні ёсць чатыры віды каштоўных папер: B1, B2, B3, B4 і EU і 6 відаў нерухомасці: зямля, гаражы, кватэры, офісы, катэджы і гандлёвыя цэнтры, якія прыносяць даход (рэнтавая нерухомасць).
Кошты на ўсе актывы ў гульні мяняюцца па меры адкрыцця ўдзельнікамі гульнявых картак на стале. Пры кожнай змене коштаў, новыя значэнні заносяцца ў адмысловую табліцу ўліку. Гульцы купляюць і прадаюць актывы як на гульнявым рынку, так і адзін аднаму, ажыццяўляюць сумесныя здзелкі, ствараюць карпарацыі.

Гульня доўжыцца ад 3 да 10 гульнявых гадоў (ад паўгадзіны да 2,5 гадзін). Адзін гульнявы год - гэта адна выкладка гульнявых карт на стол. Пасля таго, як раскладка картак на стале адчыняецца, год сканчаецца. У канцы года гульцы падлічваюць прыбыткі ад актываў і павялічваюць капітал. У канцы гульні ўсе актывы, якія засталіся не прададзенымі, пераводзяцца ў грошы, усе гульцы падлічваю суму і пераможцам з'яўляецца той, хто сфарміраваў максімальны капітал.

Выпускаецца ў поўным камплекце: асноўная базавая гульня «Флікса Багацце» + дадатак "І грымнуў крызіс!" і дадатак "Бізнэс"
інфармацыя аб дастаўке
Мы знаходзімся па адрасе:
Польшча, Варшава, Фаленіца
Вы можаце самастойна забраць гульні
ці замовіць дастаўку кур'ерам па Варшаве
а таксама замовіць дастаўку кур'ерам па Менску.
Таксама даступна дастаўка кур'ерскімі службам
па ўсёй Польшчы, Беларусі і ў любую кропку свету!
Жадаеце правесці ў сябе гульню ці трэнінг,
набыць любыя нашы гульні
стаць майстрам нашай сусветнай
Супольнасці гульняпрактыкаў
звяжыцеся з намі па тэлефоне
ці з дапамогай эл. пошты,
праз месэнджэры або ў сацсетках
+48 573 268 908
sedlerde@gmail.com